- летась
- летась, прысл.
разм.
В прошлом году.Добра было летась, на пачатку кастрычніка, у маёй, з двума сябрамі, паездцы на Петрыкаўшчыну. Брыль. Летась і пазалетась пан не даў галынаўцам касіць на частку. Якімовіч. Пасля (маці) не выцерпела - пабегла ў хату і вынесла, зняўшы з ложка, палатняную пасцілку ў жоўтыя палосы, новую, вытканую летась. Пташнікаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.